Спампаваць

Дадзенае выданне было створана з нагоды 200 гадавіны з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна. Адметным і своеасаблівым ў дадзеным выданні стала тое, што яно ўяўляе сабой збор даследаванняў літаратуразнаўцаў, якія распавядаюць пра месца Беларусі ў творчасці А. С. Пушкіна. Так, напрыклад, шматлікія літаратуразнаўцы мяркуюць, што нават Дуброўскі – герой рамана, па сваім паходжанні адносіцца да менскай шляхты. Акрамя гэтага шмат момантаў з асабістага жыцця творцы атаясамліваецца менавіта з Беларуссю. Другая частка выдання прадстаўляе даследаванні, якія адлюстроўваюць ролю Пушкіна ў літаратуры і культуры Беларусі. Тут сабраны матэрыялы, якія сведчаць пра ўздзеянне творцы на культурную думку краіны, на тэатр, на тэлебачанне. Шматлікія даследчыкі прапануюць параўнаць Аляксандра Пушкіна з беларускім Максімам Багдановічам. Апошняя частка выдання прадстаўляе чытачам пераклады твораў Пушкіна на беларускую мову і творы беларускіх паэтаў, якія прысвечаны гэтай знакамітай асобе.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары