Спампаваць

Таццяна Барысюк нарадзiлася 18 кастрычнiка 1971 года ў Мiнску. Пасля сярэдняй школы й Мiнскага педвучылiшча скончыла фiлфак БДУ i аспiрантуру Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАН Беларусi, дзе працуе малодшым навуковым супрацоўнiкам. Вершы Т. Барысюк друкавалiся ў часопiсах «Першацвет», «Маладосць», «Крынiца» i штотыднёвiку «Лiтаратура i мастацтва». У зборнiку «Аўтапартрэт» прадстаўлены творы, напiсаныя за апошнiя дзесяць гадоў. Кампазiцыйны прынцып iх размяшчэння — храналагiчны (у межах нiзкi) i жанрава-тэматычны. Паэтка балюча перажывае выпрабаванне пакутамi, пасланымi лёсам, абвострана адчувае супярэчнасцi свету, шукае сэнс свайго iснавання ў iм.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары