“Агледзіны. Вершы беларускіх паэтаў”

О, габелен Усясвету! – cвята несупыннага перакрыжавання ва ўсiх напрамках i вымярэннях шматкаляровых увасобленых i неўвасобленых нiтак-iдэй, з якiх саматчэцца свядомасць а з яе – мастацтва, паэзiя! Чалавек адначасова як карунак, варштат i спосаб знiтавання жыве дзеля таго, каб выбiраць i таму, што здольны выбiраць пэўныя з гэтых нiтоў, у тым лiку i ўлюбёныя вершы. Каб гэтак жа па-мастацку ткаць габелен свайго жыцця. Выбар з мiнуўшчыны тчэ сучаснасць i з яе – будучыню. Але творам мастацтва шанцуе, бо лепшыя з iх – непадуладныя часу i межам. (А. Бакач, Паэтычны габелен. Прадмова, фрагмэнт)

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары