Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

1999 год стаў годам заканчэньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе шляхам дэмакратычных выбараў ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін. Аднак увосень 1996 году А. Лукашэнка з дапамогаю, як сьведчаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку прадстаўнікі Еўрасаюзу і АБСЕ, незаконнага, несвабоднага і несправядлівага рэферэндуму падоўжыў тэрмін сваёй улады да сямі гадоў. Члены Канстытуцыйнага суда і дэпутаты парламенту, якія супрацьстаялі узурпатарскім і дыктатарскім намерам Лукашэнкі былі звольненыя. Права грамадзянаў на законную зьмену ўлады было дыскрэдытавана. Спроба легітымнага Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня на чале з Сямёнам Шарэцкім правесьці выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падтрыманая буйнейшымі апазіцыйнымі партыямі і рухамі, была сустрэтая жорсткім супраціўленьнем, рэпрэсіямі супраць арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. У барацьбе з апанентамі за захаваньне ўлады рэжым Лукашэнкі ня грэбаваў самымі бруднымі і антыдэмакратычнымі метадамі. Ніводная акцыя апазіцыі не абышлася без арыштаў, без перасьледу яе арганізатараў альбо ўдзельнікаў, без папярэджаньняў, штрафаў альбо зьняволеньняў…

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары