Спампаваць

Адна з праблемаў, зь якой сутыкнуўся Эўразьвяз у дачыненьнях з суседзямі – беларускае пытаньне. У гэтым кірунку неабходна ўлічваць наступныя тры фактары. Першы. Пашырэньне Эўразьвязу ў 2004 г. прывяло да таго, што ЭЗ цяпер мае зь Беларусьсю мяжу ў 1000 кілямэтраў (Латвія, Літва, Польшча). Апроч таго, выявілася адсутнасьць пасьлядоўнай стратэгіі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі да і пасьля пашырэньня ў 2004 г. Другі. Каляровыя рэвалюцыі, найперш Памаранчавая ва Ўкраіне, зьмянілі сытуацыю на постсавецкай прасторы, а зь ёй і ў Беларусі. Працэсы дэмакратызацыі ва Ўкраіне, Грузіі, Малдове – ускосным і непасрэдным чынам – уплываюць на сытуацыю ў краіне. Частка беларускага грамадзтва пільна сочыць за падзеямі ў постсавецкіх краінах, і пасьпяховыя рэформы сталі б доказам таго, што Беларусь таксама можа быць нармальнай эўрапейскай краінай.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары