Пабраць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца арыгінальны помнік кніжна-пісьмовай культуры Беларусі XVI ст. – апокрыф «Аристотелевы врата, или Тайная тайных». Гэты рукапіс напісаны на старабеларускай мове, уяўляе сабой зборнік, у склад якога ўваходзіць і шэраг астралагічных сачыненняў. Сукупнасць іх дазваляе гаварыць пра нейкую ўсходнеславянскую «астралагічную бібліятэку» – старажытнейшы корпус беларускай астралагічнай кніжнасці арыгінальнага, перакладнога і кампілятыўнага плана, які аказаў прамое ўздзеянне і на аналагічную рускую кніжнасць. Рукапісны зборнік надзвычай цікавы па сваім складзе. «Аристотелевы врата, или Тайная Тайных» з’яўляецца важнейшай арганічнай часткай рукапіснага зборніка, у якім прадстаўлена шырокая падборка аартыкулаў гадальна-прадказальнай літаратуры і можа разглядацца як адзіны трактат, створаны на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага.

Пісьмо апокрыфа – беларускі рэгулярызаваны паўустаў XVI ст. У яго афармленні выкарыстаны тонкія кінаварныя ініцыялы розных памераў (яны прысутнічаюць ва ўсіх артыкулах), а таксама выявы сімвалаў знакаў задыяка і планет у артыкуле «Сказание о седми звездах…».

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Пабраць» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о