Спампаваць

Зборнік «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» — Першая ў гістарыяграфіі «зборная» манаграфія, прысвечаная аднаму з найбольш цікавых і плённых сусветных мастацкіх стыляў — барока, яго пашырэнню ў беларускім дойлідстве, жывапісе, графіцы канца XVI —XVIII ст. У аснову зборніка пакладзены матэрыялы навуковай канферэнцыі, праведзенай супрацоўнікамі Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з іншымі навукоўцамі рэспублікі. На шырокім, нярэдка новым матэрыяле асэнсоўваюцца праблемы станаўлення барока ў беларускім мастацтве, заходнееўрапейскі і ўсходне-славянскі кантэкст, змястоўна-стылістычныя асаблівасці. Разглядаецца ўздзеянне беларускага барока на мастацтва Расіі і Украіны. Паказана роля «віленскага барока» як асобнай арыгінальнай школы, што прычынілася да фарміравання адметных форм беларускага мастацтва (найперш дойлідства) XVII —XVIII стст.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары