“Belarus – Ěire = Belarus – Ireland = Беларусь – Ірландыя = Беларусь – Ирландия”

Шматлікія гісторыкі-даследчыкі ўжо даволі доўгі час параўноўваюць Беларусь і Ірляндыю. Сапраўды, агульнага шмат. Тым больш відавочна гэта пасля навуковых канферэнцыяў, якія час ад часу ладзяцца грамадскімі аб’яднаннямі. Адметна, што падчас правядзення семінараў, даследчыкі не толькі вядуць размову пра нацыянальна-вызваленчы рух, што асабліва яднае Беларусь і Ірландыю. Таксама і разглядаецца этымалогія назваў, магчымасці паходжання іх ад кельцкай мовы на Беларусі. Зборнік матэряылаў навуковага семінара апрача выступленняў і дакладаў удзельнікаў сабраў таксама і матэрыялы друку Беларусі і Ірландыі прысвечаныя узаемадзеянню двуюх краін у грамадска-культурных аспектах. Дзякуючы публікацыі можна прасачыць супольнае і зазначыць адрозненні як у культуры, так і ў грамадска-палітычным жыцці адедзвюх краін. Зборнік дае магчымасць вельмі поўна ўбачыць падабенствы, вывучыць досвед, і скарыстаць сістэму, якая найбольш падыходзіла б да беларускіх умоў.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары