Прадметам нашага дасьледаваньня ёсьць сытуацыя ў Беларусі падчас гітлераўскай акупацыі (1941–1944). Паводле некаторых аспэктаў, яна не адрозьнівалася ад сытуацыі ў іншых акупаваных краінах Эўропы. Гэта адносіцца галоўным чынам да нацысцкіх забойстваў па ідэалягічных матывах, г. зн. зьнішчэньня габрэяў і палітычных праціўнікаў гітлерызму. І гаспадарчыя мэты акупантаў, у прынцыпе, не мяняліся: акупанты імкнуліся паставіць людзкі і эканамічны патэнцыял краіны на службу Трэцяму райху, хоць трэба адзначыць, што ў Беларусі такая эксплуатацыя часта пераходзіла ў адкрытае рабаваньне.
Тым ня менш шмат у якіх адносінах існавалі адрозьненьні, прычым вельмі істотныя.