Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлярскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамяство, як кафлярства, знікала, і, папулярнае яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў таму, сёння знікла амаль поўнасцю, але вяртаецца мода, а разам з ёй і патрэба ў вырабе кафляў. Гэта невялічкі шанец аднавіць рамяство, але будзе яно ўжо больш мастацтвам, чым масавай прадукцыяй.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары