Спампаваць

«Беларускае жыццё» — грамадска-палітычны і літаратурны часопіс нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся з чэрвеня 1919 у Вільні, з снежня 1919 да сакавіка 1920 у Мінску на беларускай мове лацінкай і з верасня 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці. Рэдактар-выдавец Ф. Аляхновіч, з 1920 літаратурны кіраўнік З. Бядуля.

Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай беларускай дзяржавы буржуазна-дэмакратычнага тыпу або альтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі і Германіі. Для светапогляду большасці аўтараў характэрная традыцыйная канцэпцыя беларускага народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна беларускага гістарычнага шляху. Літаратурна-мастацкі аддзел часопіса вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі беларускай мастацкай культуры і яе праблем, асабліва літаратуры і нацыянальнага тэатра: артыкулы З. Бядулі «Чаму яшчэ няма беларускага раману?» і «Хараство ў беларускай народнай творчасці»,ю нарысы пра творчасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, К. Каліноўскага, С. Манюшкі, У. Галубка, цыкл артыкулаў А. Навіны «Нашыя песняры», даследаванне І. Луцкевіча пра кітабы. Часопіс друкаваў інфармацыю пра жыццёвы лёс і творчасць беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, змяшчаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, вершы, апавяданні і нарысы З. Бядулі, Ц. Гартнага, А. Гаруна, М. Гарэцкага, А. Гурло, М. Кудзелькі (М. Чарота), М. краўцова, Г. Леўчыка, А. Зязюлі, урыўкі з «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкага, п’есы Ф. Аляхновіча, хроніку літаратурна-мастацкага жыцця.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары