FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Імя брытанскага славіста Арнольда Макміліна вядомае беларускаму чытачу па цэлым шэрагу публікацый. Другая з ягоных кніг, перакладзеных на беларускую мову, прысвечана літаратуры беларускай дыяспары. Манаграфія ахоплівае вялікую колькасць імёнаў і твораў.
Многія з іх толькі нядаўна пачалі вяртацца да чытача беларускай метраполіі, a некаторыя і дасюль недаступныя (бо, на жаль, далёка не ўсе кнігі беларускіх — прынамсі, беларускамоўных — пісьменнікаў можна знайсці ў Беларусі). Сам аўтар, зрэшты, сціпла заўважае, што манаграфія не прэтэндуе на вычарпальнасць. Аднак многае з таго, што толькі згадана ў ёй, дае добрую падставу для далейшьтх даследванняў.
Істотна і тое, што ў кнізе А. Макміліна зроблена спроба аб’яднаць аўтараў якія прадстаўляюць не толькі літаратуру эміграцыі або
беларускамоўную літаратуру Польшчы ці краін былога СССР. Тут створаны даволі цэласны вобраз усёй пазамежнай літаратурнай Бе-
ларусі, даецца магчымасць прасачыць сувязі паміж беларускімі пісьменнікамі свету (уюпочаючы метраполію), ад асабістых кантак-
таў да генетычных і тыпалагічных судакрананняў.
Нарэшце, кніга, на нашу думку, каштоўная і тым? што ў ёй выказаны погляд прадстаўніка іншай культуры, погляд «з-за мяжы» Гэта
тым больш цікава, калі гутарка ідзе пра літаратуру беларускага замежжа. Таму штосьці ў кнізе можа падацца чытачу-беларусу неча-
каным, a нешта — нават спрэчным. Але паглядзець на сваю, родную, культуру вачыма культуры іншай заўсёды цікава і карысна.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра