У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца мастацкія шэдэўры беларускага прыгожага пісьменства X – XV стст.: “Сказанне пра запрашэнне варагаў”, “Занатоўкі пра Рагнеду”, “Слова пра славянскія плямёны, іх звычаі і пісьменства”, “Аповеды пра Усяслава Чарадзея”, “Полацкі летапіс”, “Аповесць жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай”, “Хаджэнне” ігумена Данііла, “Слова пра князёў”, нарацыі, павучанні і малітвы Кірылы Тураўскага, творы Кліма Смаляціча, Аўрама Смаленскага і Грыгорыя Цамблака, “Хроніка грамадзянскай вайны”, “Аповесць пра паўстанне ў Смаленску”, летапісы, хронікі і навелы пра дзейнасць вялікіх князёў – Міндоўга, Войшалка, Трайдзеня, Віценя, Гедзіміна, Альгерда, Ягайлы, Вітаўта і Казіміра. У разгорнутых уступных артыкулах раскрываюцца ідэйныя і мастацка-эстэтычныя вартасці рарытэтных помнікаў старадаўняй беларускай літаратуры. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў – навукоўцам, выкладчыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам, студэнтам і школьнікам. Укладанне, прадмова, каментарыі, пераклад на беларускую мову і адаптацыя зроблены доктарам філалагічных навук, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы НАН Беларусі Іванам Васільевічам Саверчанкам.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары