«Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік» Санько С., Валодзіна Т., Васілевіч У.

FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Беларуская міфалогія: Энцыкляпэдычны слоўнік – бадай адзіны пакуль даведнік такога тыпу, дзе ў альфавітным парадку сабраныя зьвесткі пра міфічныя постаці, вераваньні й традыцыі беларускага этнасу. Аўтары ў вельмі даступнай форме, простай ды цікавай мовай апісалі язычаскіх багоў, нячысцікаў, сьвяты і зьвязаныя з імі традыцыі, элементы жытла, рэчы паўсядзённага ўжытку, зь якімі нашы продкі суадносілі вераваньні і забабоны. Кніга дае магчымасьць глыбей пазнаць ды лепш зразумець жыцьцё старажытных плямёнаў, іх вераваньні, суадносіны, іерархію грамадзтва і сям’і. Зборнік цікавы яшчэ і таму, што ў ім сабраны зьвесткі не толькі з сівой даўніны, але і тое, што захавалася ў беларускай культуры дагэтуль. Гэта дае магчымасьць дайсьці да першапрычыны зьявы, традыцыі, якая існуе і зараз, але выконваецца больш па звычцы (“бо так трэба”), чым са зразуменьня. Тут знойдзем тлумачэньні забабонам, якія працягваюць жыць у беларускім грамадзтве, забабонам, якія з’яўляюцца не вынікм “цемнаты” й неадукаванасьці, а здольнасьцю назіраць, глыбокай верай, веданьнем сьвету і сусьвету. Зборнік цікавы яшчэ і тым, што дае магчымасьць прасачыць адаптацыю хрысціянствам язычаскіх традыцыяў і сьвятаў, пераўтварэньне постацей паганскіх багоў у хрэсціянскіх адпаведнікаў сьвятых.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Не працуе!!!» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о