Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Энцыклапедыя беларускай мовы — першае выданне такога тыпу ў гісторыі нацыянальнай культуры. Яна створана вялікім калекты-
вам навукоўцаў Беларусі — нашых сучаснікаў. Але кніга гэта не стала б явай, калі б не было эстафеты пакаленняў, што жывілі i
аберагалі нашу мову, што некалі закладалі падмуркі i будавалі у нялёгкай працы гмах нашага пісьменства, што на працягу ста-
годдзяў радок за радком запаўнялі старонкі летапісу беларускай філалагічнай навукі. Усе яны — нашы далёкія продкі i нядаўнія
папярэднікі — пачэсныя аўтары моўнай энцыклапедыі, якая — вельмі хацелася б гэтага — стане сціплым помнікам іхнім надзеям,
любові i намаганням. Высілкі ix не зніклі марна. Яны i сёння наталяюць прагу пазнання, сілкуюць тых, хто з родным словам лучыць
лес народа, яго духоўны росквіт, яго будучыню.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра