“Беларускі рух ад 1917 да 1920 году” Язэп Варонка

Язэп Якаўлевіч Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзеяч. У 1917 годзе стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дзяржаўнай нарадзе, уваходзіў у Часовую раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт), затым быў камісарам юстыцыі і ўнутраных справаў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З выхадам з ураду ў красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначаліў таксама міністэрства ўнутраных справаў. З расколам БСГ увайшоў у склад Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. У траўні-ліпені 1918 старшыня Рады Пяцёх, міністар унутраных і замежных справаў. У кастрычніку 1918 увайшоў у склад Рады Народных міністраў БНР як міністар унутраных справаў. З 1918 жыў у Коўне. Быў міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі (1918—1920).

Дадзеная брашура каротка распавядае пра асноўныя падзеі беларускі рух і ягоныя плыні у ранні паслярэвалюцыйны час, утрымлівае кароткі агляд беларускамоўнай прэсы.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары