Спампаваць

Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце беларускай культуры – навучальны дапаможнік для студэнтаў, мэтай якога ёсьць акрэсьленьне асноўных накірункаў дасьледваньня ўплыву Бібліі на культуру нашага народа. Больш чым за тысячу гадоў хрысьціянства на беларускіх землях Біблія прынесла ў першую чаргу пісьменства і разьвіцьцё роднай беларускай мовы. Менавіта Тураўскае Евангельле, зьяўляецца адным з найстарэйшых помнікаў беларускага пісьменства. Біблія Францішка Скарыны паставіла нашу мову ў адзін шэраг з перадавымі мовамі, бо на старабеларускай мове як на трэцяй у сьвеце Біблія была надрукаваная. Помнікі выяўленчага мастацтва, абразы, фрэскі, крыжы –зьяўляюцца неацэннай каштоўнасьцю нашай культуры. Асноўныя тэзісы і накірункі дасьледваньня ўплыву Біблііі на беларускую культуру – галоўная мэта выданьня Івана Трацьцяка, якая будзе цікавай ня толькі студэнтам, але і шмат каму, хто цікавіцца беларускай культурай

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары