Спампаваць

Кніга складаецца з артыкулаў, эсэ, апавяданьняў, палітычных праграмаў, якія былі напісаныя цягам 1997—2007 гадоў і друкаваліся ў розных газэтах, часопісах ды інтэрнэт-старонках. Аўтар – вядомы ў Беларусі палітык, вязень і публіцыст. Але Павал Севярынец у сваіх тэкстах ня толькі рэагуе на вострыя праблемы моманту ці выбудоўвае стратэгічныя праграмы. Ён таксама аўтар антыўтопіяў. Вось сюжэт апавяданьня “Паленьне” – да ўлады ў Беларусі прыходзіць нацыянальны рух. Расея спыняе пастаўку газу, і ў адказ беларусы пачынаюць тапіць печкі расейскімі кнігамі… “На плошчы Незалежнасьці прадавалі вугаль. Было мнагалююдна, але нешматслоўна… Вугаль бралі вёдрамі, як бульбу, торфабрыкет па штуках, выбіраючы цалейшыя…” Альбо вось баі на вуліцах сталіцы вачыма кухоннага апазыцыянэра ў апавяданьні “Рыхтуйся”: у Менску ўзьнята паўстаньне супраць дыктатуры. Ці перамогуць нашыя? “Гэта твая вайна. Ты столькі разоў сам сабе ўяўляў, як гэта будзе. Ты ж страшэнна хацеў. Ты цішком, задыхана мроіў, ты ваявоў праз грозны музычны роў, пад транспарантны грукат. Выходзь, ну, давай жа!” Як адзначае сам аўтар, “Брату” – гэта спроба дагрукацца да беларуса, якому так бракуе адчуваньня еднасьці, нацыянальнай роднасьці і грамадзянскай салідарнасьці. Больш таго, “Брату!” – гэта заклік да дзеяньня.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары