Category: Беларуская літаратура
“Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча” Людміла Рублеўская
Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку – на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць… Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага – уторкнулася ў вільготную ад цёплых летніх дажджоў беларускую зямлю, загайдалася, затрымцела ад ганьбы, люструючы бяссілым лязом неба і белыя хмаркі…
→ Чытаць далей“Князёўна” Аўген Бартуль
Упершыню ў Беларусі асобным зборнікам выдаюцца выбраныя паэтычныя творы заходнебеларускага паэта Аўгена Бартуля (1908 — пасля 1947).→ Чытаць далей
“Свядомаграфія” Ірына Хадарэнка
Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды.→ Чытаць далей
“З’яўленне Інфанты” Людміла Рублеўская
У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства».→ Чытаць далей
“Ptaki bez gniazd” Łarysa Geniusz
Успаміны беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш на польскай мове. З фота.→ Чытаць далей
“Суседскія былі” Віктар Сазонаў
Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком?→ Чытаць далей
“Аўтапартрэт” Таццяна Барысюк
Таццяна Барысюк нарадзiлася 18 кастрычнiка 1971 года ў Мiнску. Пасля сярэдняй школы й Мiнскага педвучылiшча скончыла фiлфак БДУ i аспiрантуру Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАН Беларусi, дзе працуе малодшым навуковым супрацоўнiкам.→ Чытаць далей
“Там, дзе сэрца маё” Ірына Варабей
Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе.→ Чытаць далей
“…Натуральны, як лінія небасхілу” Леанід Дранько-Майсюк
Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”.→ Чытаць далей
“Балада камянёў” Віктар Шніп
У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт.→ Чытаць далей
Апошнія каментары: