Category: Беларуская літаратура

“Каменнае сэрца” Павал Севярынец

Кніга «Каменнае сэрца» — зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў.→ Чытаць далей

“Вуліца Добрай Надзеі” Міхась Андрасюк

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак.→ Чытаць далей

“Пачатак сезона” Павел Ляхновіч

Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму.→ Чытаць далей

“Толькi не гавары маёй маме…” Адам Глобус

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта – не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць.→ Чытаць далей

“Споведзь” Сяргей Грахоўскі

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій.→ Чытаць далей

“Дзёньнік прыватнага чалавека” Сяргей Дубавец

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы “шэсьць” i “восем”, каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, — кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога — ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi.→ Чытаць далей

“Хадзі на мой голас” Данута Бічэль-Загнетава

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп.→ Чытаць далей

“Дзікае паляваньне ліхалецця” Казько Віктар

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў.→ Чытаць далей

“Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…. Перакладная белетрыстыка Беларусі XV–XVII стст.”

Уцягваньне беларускіх земляў у складзе Вялікага Княства Літоўскага ў агульнаэўрапейскія культырныя працэсы спрычыніліс яда зьяўленьня на тэрыторыі беларсі вядомых і распаўсюджаных твораў сярэдневечнай лістаруны на “народнай мове”.→ Чытаць далей

“Дзея маей мысьлі, сэрца і волі” Сваяк Казімір

Казімір Сваяк – літаратурны псэўданім беларускага каталіцкага сьвятара і паэта Кастуся Стэповіча (1890—1926).→ Чытаць далей