“Чароўны абрус” Галіна Багданава

У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі – / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын – / Снежныя галубкам / Даў у дзюбы ружы.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары