«Час чумы» Уладзімер Арлоў

FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах “Блакітны ліхтар” і “Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”. Дэбютны празаічны зборнік “Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Адкуль наш род”, “Ордэн Белай Мышы”, “Час чумы”, “Каханак яе вялікасьці”, “Сланы Ганібала”, “Адкусі галаву вароне”, “Фаўна сноў”, “Краіна Беларусь”, “Паром празь Ля-Манш”. «Таямніцы полацкай гісторыі» і «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай «Наша Ніва» Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі “Гліняны Вялес”

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Не працуе!!!» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о