Спампаваць

Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога пакалення. Героі Зоі Долі знаходзяцца ў заўсёдным руху, вонкавым і ўнутраным: адны імкнуцца да рэчаў простых, ардынарных, прагматычных, другія – да пачуццяў невымоўных і мараў недасягальных. Яны змушаны дыскутаваць з навакольным светам, рашаць задачы, якія няспынна падкідвае ім жыццё. Знойдзеныя (не без дапамогі пачуцця гумару) адказы ператвараюцца для персанажаў кнігі ў нагоду для новых шуканняў…

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары