Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Аднак ужо праз паўгады функцыянаваньня ўэб-бачынкі часопіса выявілася відавочнай неабходнасьць пашырэньня праекту коштам выпуску друкаванага выданьня, першы нумар якога мы й прапануем зацнаму чытачу. На сёньняшні дзень на кніжным/прэсавым рынку краіны ды ў байнэце склалася дзіўная сытуацыя, калі праўная літаратура, юрыдычная аналітыка й навіны права краіны падаюцца амаль спрэс па-расейску. Больш за тое, пасьля 1995 году назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці праўных курсаў у дзяржаўных і прыватных ВНУ, што чытаюцца па-беларуску. Ніводнае аддзяленьне права краіны ня можа пахваліцца наяўнасьцю хаця б адное акадэмічнае групы/плыні, якая б мела магчымасьць атрымліваць юрыдычную адукацыю на роднай мове. Фактычна па-беларуску (дый то не заўсёды) чытаюцца толькі лекцыі зь гісторыі дзяржавы й права Беларусі. Працэс распрацоўкі ўласнае юрыдычнае тэрміналёгіі настолькі замаруджаны, што цягам апошніх 10-і год не было выдадзена ніводнага беларускамоўнага юрыдычнага слоўніка. Да таго ж, афіцыйныя выданьні часта папросту калькуюць праўныя тэрміны з расейскае мовы й практычна ніколі не адыходзяць ад сумнеўных лексычных штампаў савецкіх часоў.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары