“Чытанка” Вячорка Вінцук, Садоўскі Пётра

Другое дапоўненае і дапрацаванае выданьне чытанкі для дзіцячага садка пабачыла сьвет толькі праз 18 гадоў ад першага выданьня хаця першае выйшла 70-тысячным тыражом і хутка зьнікла з паліцаў. Выданьне выдатна прыстасаванае для заняткаў зь дзецьмі як у дзіцячым садку гэтак і ў хаце. Усё выданьне падзеленае на ўзроставыя катэгорыі для дзяцей рознага веку. Загазкі, вершы, казкі, пераклады знакамітых твораў сусьветнай дзіцячай літаратуры дапамогуць выхаваць у дзецях добрых сумленных дзяцей, які будуць ведаць і ганарыцца сваёй мова, культурай і здабыткам продкаў. Укладальнікі чытанкі не дастасоўвалі выданьне да дзеючай у дадзены момант у краіне праграмы дашкольных установаў, але пры гэтым чытанка можа выкарыстоўвацца як выдатны дапаможнік, для расповеду, завучваньня вершаў, але найперш знаёмства са сваёй краінаў, традыцыямі народу, прафэсіяй, адзеньнем, правіламі асабістай гігіены ды іншым.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары