«Дайны. Латышскія народныя песні»

Пабраць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Дайны стварыў сам латышскі народ. Яны не атрыманыя ад нейкага чужога народу, ані дадзеныя нейкаму іншаму народу. Дайны – найцудоўнейшы і найдаражэйшы скарб, які належыць адным толькі латышам. Да нашага часу з народных вуснаў запісаныя больш чым 500 000 народных песень. З іх каля 218 000 сабраў Крыш’яніс Баранс. У гэтых народных песнях выказана ўсё, што народ думаў пра Дыеўса, Лайму, Мару, пра ўшанаванне іх, пра маральнасць, пра ўрачыстыя абрады і пра жыццё ўвогуле. Ніводзін народ у свеце не мае так шмат гэткіх рэлігійных песень, і таму ніводзін іншы народ не здолее аднавіць пабураную хрысціянствам нацыянальную рэлігію. Скарб дайнаў такі вялікі, што яшчэ і сёння не скончаны збор і ўпарадкаванне песень. Іншыя асновы мудрасці нашага народу, такія як паданні, казкі, прымаўкі не такія поўныя мудрасцю дыеўтурыбы, як дайны, бо яны створаныя больш каб бавіць час, таму выкарыстоўваліся з аглядкай.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Пабраць» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о