“Дантэ Аліг’еры і беларуская літаратура ХХ стагоддзя” Чарота Ўладзімір

У кнізе ўпершыню комплексна даследуецца прысутнасць спадчыны Дантэ Аліг’еры ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Творчасць слыннага італьянскага пісьменніка Сярэднявечча разглядаецца як запатрабаваная і ўспрынятая беларускай нацыянальнай культурай новага часу, што дапамагае больш грунтоўна асэнсаваць некаторыя асаблівасці айчыннага літаратурнага працэсу і канкрэтна творчасці шэрага выдатных беларускіх пісьменнікаў (М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Пушча, М. Танк, У. Караткевіч і інш.). Матэрыялы кнігі могуць быць выкарыстаны пры даследаванні італьянска-беларускіх літаратурных і культурных сувязей, а таксама пры выкладанні адпаведных лекцыйных курсаў па гісторыі беларускай літаратуры, тэорыі і практыцы перакладу, пры падрыхтоўцы спецкурсаў і семінараў, падручнікаў і дапаможнікаў для філалагічных факультэтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь.

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары