“Дапаможнік для блогераў” Дэвілетт Сільві

У адных блогі выклікаюць захапленьне, іншых, наадварот, турбуюць, камусьці перашкаджаюць. Хтосьці ім не давярае, а хтосьці бачыць у блогах авангард новай інфармацыйнай рэвалюцыі. Відавочна адно – яны кідаюць выклік мэдыям у самых розных краінах, як, напрыклад, ЗША, Кітай ці Іран. Яшчэ ня час выносіць ацэнку блогам. За тыя дзесяцігодзьдзі, што мы чытаем газэты, глядзім тэлебачаньне ды слухаем радыё, мы навучыліся імгненна адрозьніваць навіны ад камэнтароў, таблоідныя часопісы ад сур’ёзных і забаўляльныя перадачы ад дакумэнтальных фільмаў. Але ў дачыненьні да блогаў мы яшчэ ня маем такіх выразных арыентыраў. Гэтыя “онлайнавыя дзёньнікі” нашмат больш разнастайныя, чым традыцыйныя мэдыі, і вельмі цяжка вызначыць, дзе сайт навінаў, а дзе асабісты форум, ці гэта сайт, прысьвечаны сур’ёзным дасьледаваньням, ці сайт з наборам бессэнсоўных фактаў. Цяжка аддзяліць пшаніцу ад саломы. Некаторыя блогеры паступова выпрацоўваюць уласныя этычныя нормы, каб заваяваць давер чытачоў. Аднак у інтэрнэце ўсё яшчэ вельмі шмат ненадзейнай інфармацыі, шмат людзей абражаюць адзін аднаго. Блог дае магчымасьць кожнаму апублікаваць свой матэрыял, незалежна ад адукацыі ці тэхнічных навыкаў. Гэта значыць, што нудных ці агідных блогаў зьявіцца столькі ж, колькі добрых і цікавых. (З Уступу)

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары