Спампаваць

Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры душы, таму і названы гэты зборнік “Душою з небам гаварыць”. Бо інакш яна не можа, не магла… Усё жыццё Ніны Мацяш было адной размовай, адной гутаркай душы, якая ў яе была чыстай, шчырай і адкрытай, такой, якая робіць свет лепшым і благароднейшым. У кожным радку, у кожным слове адчуваецца клопат, суперажыванне і пакора. Няма асуджэння – ёсць разуменне. Няма супярэчнасцяў – ёсць гармонія. Няма смерці – ёсць вечнасць. (Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары