Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Навучыць грамаце дзяцей — задача не з лёгкiх. Гэты перыяд вельмi цяжкi i для дзяцей, i для настаўнiкаў. Дзецi падрыхтоўчых класаў прыйшлi ў школу з радасным чаканнем чагосьцi незвычайнага, цiкавага, новага. Але, на думку Ш. А. Аманашвiлi, iх прыцягвае “не само вучэнне, а яго вынiк: яны хочуць умець чытаць, пiсаць, не маючы паняцця аб тым, якiя намаганнi iм прыйдзецца прыкласцi, каб авалодаць гэтымi ўменнямi i навыкамi”. Галоўная задача настаўнiка — не разбурыць гэтыя чаканнi, уяўленнi, стварыць для дзiцяцi спрыяльныя ўмовы, добразычлiвую атмасферу ў класе, дабiвацца, каб вучань сам iмкнуўся атрымлiваць веды. Адзiн з прынцыпаў, сфармуляваных Л. В. Занковым, — “работа над развiццём усiх вучняў, у тым лiку i самых слабых, i самых моцных”. Нельга не пагадзiцца з гэтым. Ёсць матэрыял, якi будзе цiкавым i для слабых, i для моцных вучняў, а галоўнае — будзе спрыяць развiццю дзяцей, будзе ў гульнёвай форме, даступна тлумачыць той цi iншы гук, лiтару, склад i iнш. Гэта займальны матэрыял, якi змогуць выкарыстаць настаўнiкi на ўроках навучання грамаце.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра