Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Выяжджаючы на Захад у часе Другой сусьветнай вайны, уцекачы часам ратавалі каштоўныя для нацыянальнай культуры рэчы, паперы, кнігі, перахоўвалі іх у складаныя часы туляньня па паваеннай Нямеччыне ды ўрэшце забіралі з сабою ў краіны сталага жыхарства. Так на эміграцыі апынуліся рарытэты, якія невядома ці захаваліся б на савецкай радзіме.

Можна толькі дзівіцца ахвярнасьці асобных дзеячаў, што замест адзеньня ці дадатковай пары абутку — таго, што цанілася ў бяздольным уцякацкім жыцьці, пранесьлі празь нягоды й захавалі асобнікі “Нашай долі” й “Нашай нівы”, старадрукі ды нават Купалавы нож. Усё тое таксама можна залічыць да своеасаблівай спадчыны эмігрантаў. Хоць, безумоўна, большую частку згаданай спадчыны складае ўжо зробленае на чужыне.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра