Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Казімір Сваяк – літаратурны псэўданім беларускага каталіцкага сьвятара і паэта Кастуся Стэповіча (1890—1926). Ягоная “Дзея…” зьяўляецца ўнікальным творам у беларускай літаратуры. Гэта не клясічныя ўспаміны ці дзёньнік, але нататкі, які пісаліся на працягу гадоў жыцьця з розных нагодаў. Нататкі даюць нам духоўны партрэт аўтара як чалавека, сьвятара і беларуса. Адначасова “Дзея” – гістарычнае сьведчаньне пра тыя цяжкасьці і перашкоды, зь якімі даводзілася сутыкацца першым беларускім каталіцкім сьвятарам у іхных намаганьнях данесьці Слова Божае свайму народу на роднай мове. Хоць апісаныя Сваяком падзеі мелі месца на пачатку ХХ стагодзьдзя, але іхнае грамадзкае гучаньне не страціла актуальнасьці і сёньня. Распавядаючы часам пра штодзённыя клопаты, Сваяк захоўвае сваю непаўторную лірычную і даверлівую інтанацыю, зьвернутую да чытача: “Прад вачамі стаіць уся прошласьць, што мінула як блыскі сьвятла, на векі згаснутага… Ня вернецца ніколі… Што-дзень, што-момэнт далучаецца да яе новая хваля і… прападае вечна. Ах, шчасьлівы той, што збудаваў сабе стройную, горную мінуўшчыну… Чаму я неспакойны, чаму бязвольны?!… Дарагі! Сабяры сілы духа… Стаў прад сабой усё, што прайшло… Будуй новае, што-раз высшае жыцьцё…”

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра