Спампаваць
НецікаваНуднаТак сабеНякепскаВыдатна (Адзнак пакуль няма)
Загрузка...
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Белавежская пушча, гэты апошні нізінны першабытны лес Еўропы, які захаваўся да нашых дзён, шырока рэкламуецца, на яго тэму паявілася шмат розных публікацый. Гэта не тол ькі прыродная спа дчына чалавецтва, але і сведчанне аховы “на працягу вякоў”, якую праводзілі князі, каралі і цары, каб захаваць пушчу для паляванняў. Таго, хто ўпершыню прыязджае ў Белавежскую пушчу, часта здзіўяеў краявід, які адрозніваецца ад іншых раёнаў Пол ьшчы. Тут пераважаюць упарадкаваныя драўляныя вёскі з прыгожымі царкоўкамі, праваслаўныя могілкі, схаваныя ў зеляніне дрэў, на лавачках перад плотам сядзяць старыя, якія гавораць “па-свойму”, а, як хто мае крыху шчасця, то пачуе старую песню, спяваную “белым голасам”. Рэгіён Белавежскай пушчы – гэта памежны рэгіён, на якім дагэтуль захаваліся сляды рускай і польскай культуры, нямецкай, расейскай і габрэйскай. У нашай публікацыі хочам наблізіць некаторыя вартасці культурнай спадчыны, якія знікаюць на нашых вачах пад напорам масавых форм сучаснай цывілізацыі, а якія – на нашу думку – варта ахоўваць і захоўваць, бо без гістарычный свядомасці, без зра зумення беларускага і ўкраінскага этнасу адрэжам сябе ад каранёў гэтай часткі Еўропы. Рэгіён Белавежскай пушчы, як мала які іншы, дазваляе дакрануцца да шматкультурнай міну ўшчыны Рэчыпаспалітай Абодвух Народаў, а на самой справе не “абодвух” а шматлікіх народаў, таму што тут жылі між інышмі, габрэі, немцы, русы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра