“Еўропа з 1815 года да нашых дзён” Дзюрасэль Жан-Батыст

У прадмове да выданьня сказана, што гісторык – гэта ня проста фактазьбіральнік, ягоная роля зрабіць зразумелай рэчаіснасьць. Як раз у гэтым і бачць сваю ролю французкі гісторык Жан Баптыст Дзюрасэль. Эўропа ў рэтраспэектыве, менавіта так, ва ўзаемасувязі ўзаемазалежнасьці. Кожная падзея, якая мела адлюстраваньне ў пэўнай эпосе, ператваралася ў выніку ў пэўную зьяву праз некаторы час. Калі для гісторыка 1939 года пры выбары галоўнай зьявы яго часу дзеяньні нацысцкай Нямеччыны галавенствавалі над нацыянальна-вызвольнымі рухамі ў калёніях, то як раз праз 20 гадоў гэты рух прывёў да развалу самой каляніяльнай сыстэмы. Аўтар спрабуе прааналізаваць факты эўрапейскай гісторыі і паказаць, што закон хіміі “нішто ніадкульне ўзьнікае і нікуды не зьнікае” дзейнічае і ў гісторыі. Ён зьвяртае увагу на асноўныя падзеі ў гісторыі і спрабуе прааналізаваць іх перадумовы і наступствы. У кнізе паказаная доўгая трансфармацыя Эўропа ад часоў імпэрыяў да сучасных дэмакратыяў. (Н.Г.)

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары