FavoriteLoadingДадаць у любімыя

У слоўніку раскрываецца паходжанне каля 900 фразеалагізмаў, тлумачыцца іх сэнс. Першая частка выйшла ў 1981 г. У беларускай літаратурнай мове каля 6 тысяч фразеа¬лагізмаў. Вельмі многія з іх могуць быць супрацьпастаўлены адпаведным свабодным словазлучэнням, на фоне якіх яны ўспрымаюцца як разгорнутыя метафары. Параўн., напрыклад, Я перарэзваю лёску, потым шпарка змотваю вуды, бяру і свой, і Казіміраў улоў, і вось ужо мы ўдвух прабіраемся лугам да мястэчка (М. Лупсякоў. Дняпроўская чайка) і Пеленгуюць, гады, перахопліваюць. Толькі паспееш адстукаць радыёграму і змотвай вуды… (Р. Няхай. Туман над стэпам). Выдзелены ў папярэднім прыкладзе фразеалагізм з’яўляецца выразам з жывой унутранай формай

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о