Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і галантарэйных, а таксама фотаатэлье, друкарняў і літаграфій. Выходзілі яны ў буйных выдавецтвах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Стакгольма, Берліна і іншых гарадоў. Набыць іх можна было ў кнігарнях, кіёсках, на складах выдавецкіх фірм, у магазінах і фотаатэлье.
0
0
голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары