«Гавары са мной па-беларуску» Сяржук Аляксандраў, Галіна Мыцык

FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Шаноўны дружа!

Хай будзе блаславёны той час, калі ты наважыўся вучыць мову нашага народу. Хто б ты ня быў — навучэнец, міністар, бізнэсовец, настаўнік, проста аматар слова — гэтая кніга прыдасца табе. Яна дапаможа самастойна вывучаць мову мэтадам размоўнае практыкі.

Кніга такога кшталту выходзіць на Беларусі ўпершыню. У самай даступнай форме, з дапамогай шматлікіх малюнкаў паказана індывідуальнасьць, адметнасьць беларускай мовы з багацьцем яе фанэтычных, граматычных і лексычных асаблівасьцяў.

Лад мовы і неабходныя тэарэтычныя зьвесткі разьмеркаваныя на 17 занятках, у кожным зь якіх паказана будова моўных канструкцыяў. Уся ўвага скіраваная на фармаваньне камунікатыўных і маўленчых навыкаў.

Багаты ілюстрацыйны матэрыял аздабляецца ў кнізе гумарам галоўнага героя — Яся. У вабразках «Ясь распавядае», «Па-беларуску кажуць так» пададзеныя варыянты формаў вуснай літаратурнай мовы ў ладзе з гутарковым стылем. Дыялёгі насычаныя словамі, адпаведнымі духу мовы, з багацьцем сэнсу выказваньня і яго адценьняў.

Пры чытаньні вы адчуеце сьпеўнасьць, мяккасьць, мілагучнасьць беларускае мовы. Адметнасьць беларускае мовы ў гарманічнай спалучальнасьці гукаў.

Гэтая кніга для тых, хто цікавіцца беларускаю моваю, спрыяе ёй і хоча вывучаць самастойна. Жадаем вам гэтулькі посьпеху, колькі й ахвоты.

Ці то на працы, ці то ў гатэлі, на вуліцы, у краме — усюды хай гучыць беларуская мова з вашых вуснаў нязмушана, лёгка й натуральна. Па-беларуску запрашайце, сустракайце, частуйце!

Аўтары.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Не працуе!!!» і націсніце Ctrl+Enter.

Фармат:djvu, doc

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *