Газета “Свабода (Тут і цяпер)” (2004, 2006-2007)

Спампаваць

14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная Беларусь, і “Свабода”, зь якой у 1991-м Беларусь стала незалежнай краінай, — выходзіць зноў. Сёньня рабіць гэта шматкроць цяжэй ва ўсіх сэнсах. Гэта значыць, ва ўсіх сэнсах цяжэй для свабоды. Мы ўжо ня можам дзе хочам друкавацца, распаўсюджвацца, нават калі б мелі на тое грошы. Мы ня можам зарэгістравацца. Але гэта, бадай, і ўсё, чаго мы ня можам. І гэтага недастаткова, каб мы не змаглі быць. У Беларусі павінна быць “Свабода”. Мы аднаўляем перапынены выхад. 100 нашых прычын быць…

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары