FavoriteLoadingДадаць у любімыя

У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Стафан Баторый, Тадэвуш Касцюшка… Курганы, замкі, касцёлы, камяні, рэкі і азёры… Пагоня, гербы гарадоў і шляхецкіх родаў, мілагучнасць роднай мовы і хараство прыроды… Гэта тэмы, якія хвалююць сёння маладыя таленты. Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. У конкурсе прынялі ўдзел не толькі вучні беларускіх школ, але і дзеткі з далёкага і блізкага замежжа. Конкурс і кніга “Гістарычныя вандроўкі” – чарговае мерапрыемства, зладжанае ЗБС “Бацькаўшчынай”. На жаль, да гэтага часу выданні дзіцячых сачыненняў – вельмі рэдкая падзея ў беларускай літаратуры, таму зборнік – важная справа і каштоўны падарунак для ўсіх, хто зацікаўлены лёсам маладога пакалення і Беларусі. (Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о