Яшчэ ў мінулым стагоддзі пад рэдактараствам Аляксея Сапунова вышлі пяць тамоў па гісторыі Віцебска. Выданне “Віцебская даўніна”, бадай, адно з найбольш поўных і грунтоўных даследаванняў па гісторыі роднага гораду. Жыццёвы шлях гэтага чалавека цалкам і бесперапынна быў звязаным з гісторыяй. Доўгі час ён працаваў архіварыусам, даглядаў валасныя, сядзібныя і царкоўныя архівы Віцебскага, Сенненскага і Аршанскага паветаў Віцебскай губерні. Безумоўна, праца, зробленая гісторыкам, стала прычынай таго, што цяпер сучаснікі даследуюць жыццё гэтага таленавітага чалавека. Вынікам даследчыцкай працы стаў створаны, а лепш сказаць спісаны, Людмілай Хмяльніцкай жыццяпіс Аляксея Сапунова “Гісторык з Віцебска”. Аўтар падрабязна аналізуе і даследуе творчы і жыццёвы шлях адметнага гараджаніна. У кнізе падрабязна распавядаецца пра асноўныя этапы росту Аляксея Парфёнавіча, як прафесійнага даследчыка. У манаграфіі сабраны і біяграфічныя звесткі прыватнага жыцця.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары