Спампаваць

Да другой паловы ХХ ст. сялянства складала асноўную частку насельніцтва Беларусі, таму не дзіўна, што яго мінуламу прысвечана шмат гістарычных даследаванняў. «Гісторыя сялянства Беларусі», першы том якой выйшаў у канцы 1997 г., уяўляе сабой абагульняльную працу. Асноўная мэта такіх выданняў — стварэнне на падставе ранейшых даследаванняў гістарычнай панарамы (у дадзеным выпадку — сялянскага жыцця) у шырокіх прасторавых і часавых рамках. Разгляданае выданне мае асаблівасці. Задуманае яшчэ ў часы БССР, калі планавалася стварыць асобныя гісторыі асноўных класаў савецкага грамадства, пісалася яно ў часы «перабудовы», калі з’явілася магчымасць адыходу ад старых догмаў, а дапрацоўвалася і пачало выходзіць ужо пасля абвяшчэння афіцыйнай гістарычнай навукай незалежнай Беларусі прынцыпаў «новых канцэпцый і падыходаў». У выніку акрамя традыцыйных сюжэтаў гаспадарчага жыцця, сацыяльнага стану і барацьбы сялянства супраць прыгнёту ў кнізе аддадзена ўвага таксама побыту, духоўнай і матэрыяльнай культуры. Зроблены таксама спробы пераацэнкі некаторых падзей сацыяльнай гісторыі.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары