«Гісторыя Беларусі ў 6 тамах» Касцюк М. (рэд.). (5 тамоў)

FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Найноўшае абагульняючае акадэмічнае выданне па гісторыі Беларусі.

У першым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў першабытны і раннесярэднявечны перыяды (каля 100 тыс. гадоў назад — першая палова ХІІІ ст.) — ад першапачатковага засялення да фарміравання і развіцця першых дзяржаўных утварэнняў. Асаблівасцю кнігі з’яўляецца тое, што яна напісана ў асноўным на падставе асэнсавання шматлікіх археалагічных знаходак, здабытых пры раскопках.

У другім томе самая цікавая эпоха, самы цікавы і самы чаканы том. Том ахоплівае перыяд з сярэдзіны XIII ст. да Люблінскай уніі 1569 г. — эпоху ўтварэння, развіцця і самастойнага існавання Вялікага княства Літоўскага. Разглядаюцца эканамічныя, палітычныя, сацыяльныя пытанні. Вялікая ўвага надаецца міжнародным адносінам, рэлігійным працэсам, культурнаму развіццю.

У трэцім томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Адлюстраваны найважнейшыя пытанні ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы «двух народаў», якія тычыліся беларускіх зямель, асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Беларусі.

У чацвёртым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: з канца XVIII ст. да 1917 г. У гэты час на тэрыторыі Беларусі адбываліся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабаў.

У пятым томе шасцітомніка «Гісторыя Беларусі» адлюстравана гісторыя беларускага народа на працягу 1917–1945 гг., яго сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае развіццё ва ўмовах БССР і Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, у часы другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Не працуе!!!» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о