“Гісторыя катэхізму на Беларусі” Горбік Сяргей

Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы “Гісторыя катэхізму на Беларусі” аўтар ставіць на мэце вылучыць і данесці да чытача багацце менавіта беларускай хрысціянскай літаратурнай спадчыны. Гісторык вылучае перыяды росквіту катэхізму на Беларусі, а таксама яго заняпады. Варта адзначыць, што праца ўвабрала ў сябе агляд не толькі уніяцкай, або праваслаўнай рэлігійнай літаратуры, але таксама і пратэстанцкай, і каталіцкай, і ўсіх цэркваў, якія існавалі на Беларусі на працягу вякоў. Вялікая ўвага ў даследаванні надаецца як аналізу твораў, так і стваральнікам літаратурных крыніц. Гэта кніга – чарговае пацверджанне таго, што гісторыя Беларусі неадрыўна звязана з гісторыяй свету, а сама краіна – не безмоўнае і безгалосае яўленне. (Н. Г.)

0 0 голас
Рэйтынг кніжкі
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары