FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Гэты кніга паўстала ў выніку выкладчыцкай працы яе аўтара на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў працэсе чытання лекцый і правядзення семінарскіх заняткаў па курсу гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Пры стварэнні гэтага першага ў гісторыі нашай культуры навучальнага дапаможніка аўтар часцей за ўсё апіраўся на працы беларускіх даследчыкаў гісторыі грамадскай думкі — А.А. Біралы, Э.К. Дарашэвіча, У.М. Конана, А.С. Кляўчэні, А.С. Майхровіча, Н.М. Махнач, С.А. Падокшына, К.С. Пракошынай, Д.І. Шыраканава, Я.А. Юхо і іншых. Першым у шэрагу гэтых прозвішчаў павінна па праву стаяць імя Івана Мікалаевіча Лушчыцкага (1907—1972). Яго праца «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX веку», якая выйшла ў Мінску ў 1958 г., па сутнасці адраджала пасля Вялікай Айчыннай вайны традыцыі вывучэння нацыянальнай грамадскай думкі, прыпыненыя ў 30-я гады сталінскімі рэпрэсіямі. Кніга І.М. Лушчыцкага пацягнула за сабой іншых даследчыкаў, паслужыла імпульсам да сістэматычных даследаванняў гісторыі палітыка-прававой думкі Беларусі.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о