«Гусляр» — другі зборнік Янкі Купалы, выдадзены Антонам Грыневічам у кастрычніку 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага. Рукапіс быў пасланы аўтарам выдаўцу яшчэ ў верасні—кастрычніку 1908 года.
Вершы напісаныя беларускай лацінкай.
Зборнік «Гусляр» распачынаў філасофскі струмень у беларускай нацыянальнай лірыцы. Агульнафіласофскія, агульначалавечага дыяпазону вершы «Гусляра» сцвярджалі наватарскі характар зборніку, як яшчэ адну значную ступень у развіцці не толькі Купалы-лірыка, але і ўсёй беларускае літаратуры