Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як зазначыла сама аўтарка, якая, па-сутнасці, звыкла выказвацца вершам, гэтая кніга – “яшчэ не развітанне, яшчэ не запавет, але падвядзенне вынікаў…” Адыходзячы ад прывычнай вершаванай формы Данута Бічэль піша, “я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, вршам не напішаш”. І хаця кніга пра жыццё самой аўтаркі, але галоўны герой – не яна. Яе героі – людзі, з якімі жыла, сябравала, на якіх раўнялася. (Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары