Летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, адзін з агульнадзяржаўных зводаў ВКЛ. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як 3-я рэдакцыя Літоўскай хронікі.

Звод быў складзены ў сяр. XVI ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным спісе, зробленым у канцы XVII — пач. XVIII ст. Звод захоўваўся ў маёнтку Магілёўцы шляхціца А. Быхаўца, адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс Тэадору Нарбуту ў (1834).

Доўгі час крыніца лічылася фальсіфікатам, які прыпісвалі Т. Нарбуту, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «Помнікі літоўскай гісторыі» (1846), пасля чаго рукапіс знік без следу. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Нарбута (які часам спасылаўся на неіснуючыя крыніцы) і супярэчнасці і анахранізмы ў тэксце, дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча 1440 года) надрукаваў настаўнік Віленскай гімназіі Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

0 0 голас
Article Rating
Падпісацца
Паведамленна пра
guest
0 Comments
Inline Feedbacks
Паглядзець усе каментары