FavoriteLoadingДадаць у любімыя

Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў.
Гэта не храналягічны даведнік, хоць на хвалях «Свабоды» ад 1 студзеня 2006-га да 25 сакавіка 2007-га прагучалі сотні імёнаў, абраных аўтарам з нацыянальнага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося згадаць у этэры, тым больш зьмясьціць пад адной вокладкай).
Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя.
Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя і апублікаваныя ўпершыню.
Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман.
Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых.
Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці.
Гэта імёны, якія будуць жыць, пакуль жыве Беларусь.
Гэта вянок нашай свабоды.
Працяг будзе.

Калі спасылка не працуе, калі ласка, выдзеліце «Пабраць» і націсніце Ctrl+Enter.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о