Спампаваць
FavoriteLoadingДадаць у любімыя

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу, а таксама артыкулы па актуальных праблемах славянскай філалогіі. У зборніку знойдзем таксама навуковы аналіз твораў розных беларускіх пісьменнікаў, перадусім моўны аналіз. Ёсць тут таксама даследаванні беларускага, украінскага, расейскага ды польскага фальклору, аналізы мастацкіх тэкстаў, перакладаў, фразеалагічныя даследаванні, пытанні лексікалогіі, лексікаграфіі і граматыкі. Шырока разглядаецца беларускі лінгвакультурны феномен, а таксама гісторыя мовы і дыялекталогія. Зборнік адрасаваны даследчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца родным словам. (Н.Г.)

Калі спасылка не працуе ці яе няма, калі ласка, выдзеліце назву кнігі і націсніце Ctrl+Enter. Дзякуй!

Оставить комментарий

avatar
  Падпісацца  
Паведамленна пра