Калоны Славы ў гонар Канстытуцыі 3 траўня – гэта ўнікальныя аб’екты польска-беларускай культурнай спадчыны XVIII стагоддзя. У каталогу расказваецца гісторыя стварэння 16 “калон 3 траўня”, якія знаходзяцца на тэрыторыі сённяшняй Беларусі.
Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь спадзяецца, што дадзеная інфармацыя дапаможа ў пошуку іншых калон і паспрыяе рэстаўрацыі тых, якія на сённяшній дзень маюць на тое патрэбу.